3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Politico: ЗША назвалі цэлі атак на Іран
ЗША назвалі цэлі атак на Іран, піша Politico. У задачах Белага дома - знішчэнне ўсіх ракет, якія існуюць у Іране, і прамысловага комплексу па іх стварэнні; ліквідацыя ваенна-марскога флоту краіны; ліквідацыя так званых проксі іранскага рэжыму; а таксама пазбаўленне Тэгерана магчымасці стварыць ядзерную зброю.
ЗША ўжо рыхтуюцца да "значнага павелічэння" колькасці атак на Ісламскую Рэспубліку на працягу наступных 24 гадзін, паведамляе CNN.
Падчас сённяшніх удараў па Тэгеране былі пашкоджаны дзясяткі будынкаў, звязаных з урадавымі структурамі. КВІР адказвае масіраванымі ўдарамі БПЛА. Адна з атак трапіла па амерыканскай базе ў Бахрэйне. Таксама паведамлялася аб пашкоджанні пасольства ЗША ў Саудаўскай Аравіі.
Паводле звестак Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, у выніку ўдару па амерыканскіх вайскоўцах у Дубаі загінулі больш як 40 салдат, яшчэ 70 атрымалі раненні. Аднак ахвяры амерыкана-ізраільскай аперацыі Белы дом не хвалююць, у тым ліку ўласныя. Як заявіў Трамп журналісту тэлеканала NewsNation, яго не турбуюць магчымыя новыя атакі на аб'екты або нават тэрыторыю ЗША падчас канфлікту на Блізкім Усходзе, бо гэта - частка вайны.















