3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Пуцін: "Арэшнік" заступіць на баявое дзяжурства да канца года
Аўтар:Рэдакцыя news.by
"Арэшнік" заступіць на баявое дзяжурства да канца года. Гэта заявіў Уладзімір Пуцін.
Ён падкрэсліў, што стратэгічныя ядзерныя сілы Расіі будуць выконваць асноўную ролю ў стрымліванні агрэсара і захаванні балансу сіл у свеце.
Таксама расійскі лідар паведаміў, што Масква будзе актыўна развіваць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з саюзнікамі і партнёрамі.
Нагадаем, упершыню пра "Арэшнік" стала вядома ў лістападзе 2024 года, а ўжо ў лістападзе 25-га - Уладзімір Пуцін абвясціў пра запуск серыйнай вытворчасці.
І як далажыў нашаму Прэзідэнту дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі, да канца года "Арэшнік" размесцяць і на тэрыторыі нашай краіны. Аляксандр Лукашэнка гэтыя пытанні трымае на асабістым кантролі.















