3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Тры еўрапейскія краіны выступаюць супраць пагаднення з Ізраілем
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Палітычны раскол у Еўропе з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе. Шэраг еўрапейскіх краін, а менавіта Іспанія, Славенія і Ірландыя заклікаюць Брусель прыпыніць пагадненне аб партнёрстве з Ізраілем. Пра гэта заявіў кіраўнік іспанскага МЗС. Ён абвінавачвае Ізраіль у грубым парушэнні правоў чалавека ў канфлікце з Ліванам. Паводле яго слоў, сотні тысяч мірных жыхароў вымушаны пакідаць свае дамы, а гуманітарная сітуацыя імкліва пагаршаецца. Цяперашні крызіс у рэгіёне ён назваў адным з самых буйных з часоў вайны ў Персідскім заліве. Дыпламат папярэдзіў Брусель, што калі прадоўжыць бяздзейнічаць, ЕС рызыкуе страціць сваю рэпутацыю.















