3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
У Белым доме прынялі рашэнне аб правядзенні наземнай аперацыі супраць Ірана
Рашэнне аб правядзенні наземнай ваеннай аперацыі супраць Ірана ў Белым доме прынята, паведамляюць амерыканскія СМІ. Падрабязнасцяў няма, спасылаюцца журналісты на ананімныя крыніцы.
Да 6 красавіка, нагадаем, ЗША далі Тэгерану час на разгляд амерыканскіх прапаноў аб міры. Па словах гаспадара Белага дома, перамовы ідуць вельмі актыўна, але Іран катэгарычна гэта адмаўляе.
Сам Дональд Трамп ізноў выказаў сваю незадаволенасць адмовай краін НАТА далучыцца да вайны ў заліве. Вашынгтон у гэтай сувязі абяцае альянсу малапрыемныя наступствы.
Тым часам узаемныя абстрэлы працягваюцца. Як паведамляюць амерыканскія медыя, з-за расходавання боепрыпасаў для сістэм СПА Ізраілю ўсё складаней адбіваць ракетныя атакі. 8 з 10 іранскіх балістычных зарадаў нібы дасягаюць сваёй мэты. Атакаваць паўночныя рэгіёны Ізраіля працягваюць падраздзяленні "Хезбалы", якія, нягледзячы на ўдары па поўдні Лівана, захавалі патэнцыял у дзясяткі тысяч ракет. Тым часам ЦАХАЛ працягвае наносіць удары па аб'ектах у Бейруце.















