3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Маскве арганізавана выстава пад адкрытым небам, прысвечаная подзвігу савецкага народа

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне - гэта агульная Перамога ўсіх рэспублік Савецкага Саюза. У цэнтры Масквы адкрылася выстава "Адзінства народаў. Гісторыка-культурны код Перамогі".
Падчас прагулкі па Гогалеўскім бульвары кожны прахожы можа стаць наведвальнікам экспазіцыі пад адкрытым небам. Праз архіўныя фатаграфіі і дакументы тут расказана гісторыя ўсіх народаў Савецкага Саюза, якія змагаліся на франтах і працавалі ў тыле дзеля агульнай вялікай мэты - Перамогі.
Выстава складаецца з трох раздзелаў. Першы прысвечаны франтавому братэрству і шматнацыянальнаму складу Чырвонай арміі. Другі распавядае пра тое, як эканоміка краіны выстаяла ў цяжкі ваенны час, а таксама пра эвакуацыю прадпрыемстваў і працоўны подзвіг тылу.
Таксама на выставе можна даведацца аб ролі плакатаў падчас вайны: як малюнкі ўмацоўвалі дух адзінства тады і як гэты вопыт мы можам прымяніць сёння.















