3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Мінску прэзентавалі талісман маладзёжнай сталіцы 2026 года
Мінск стаў 11-й маладзёжнай сталіцай Беларусі. 26 сакавіка афіцыйная цырымонія дасць старт маштабнаму рэспубліканскаму марафону. А сёння прайшла прэзентацыя галоўных сімвалаў!
Вожык "Мінчонак" - талісман маладзёжнай сталіцы 2026 года. Візуальны стыль галоўнага персанажа і спалучэнне колераў распрацавалі маладыя мінчане.
Маладзёжная сталіца - гэта не проста ганаровы статус. Гэта год магчымасцей для рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў і праектаў: рэспубліканскіх святаў, семінараў, майстар-класаў і працоўных акцый.
У дні адкрыцця "Маладзёжная сталіца" збярэ з усіх рэгіёнаў Беларусі больш як 300 удзельнікаў. У Мінск прыедуць студэнты, маладыя вучоныя, валанцёры, юныя таленты. У раскладзе - майстар-класы, дыялогавыя пляцоўкі, прэзентацыі праектаў, аглядныя экскурсіі. Старт 26 сакавіка а 11-й гадзіне ў Доме моладзі.















