3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
У Расіі больш за сотню вадзіцеляў апынуліся ў снежным палоне
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Магутная завея накрыла расійскія Паволжа і Прыуралле. На дарогах Саратаўскай вобласці - калапс, адбыліся дзясяткі ДТЗ на федэральных трасах. У снежным палоне аказаліся больш за сотню вадзіцеляў, у многіх не было з сабою ежы, заканчваліся запасы бензіну.
На дадзены момант ратавальнікі выслабанілі са снежных намецяў каля 200 чалавек, уключаючы 50 дзяцей. На расчыстку дарог накіравана звыш 1,5 тыс. адзінак тэхнікі. У выніку моцных парываў ветру і падзення дрэў пашкоджаны лініі электраперадачы ў 205 населеных пунктах. Разбураны дахі некалькіх дамоў, бальніц і школ.















