3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Жэневе праходзіць сустрэча дэлегацый ЗША і Ірана
У Жэневе праходзіць трэці раўнд перамоў Ірана і ЗША па ядзерным дасье Тэгерана. Кансультацыі ідуць пры пасрэдніцтве кіраўніка МЗС Амана.
Напярэдадні сустрэчы абапал былі зроблены пэўныя заявы. Кіраўнік МЗС Ірана паведаміў, што Тэгеран цалкам гатовы як да мірнага развіцця падзей, так і да ваеннага сцэнарыя, аднак ставіць сваёй мэтай прадухіленне канфлікту. Арагчы падкрэсліў, што "ваеннага рашэння ў дачыненні да мірнай ядзернай праграмы Ірана не існуе".
У той жа час дзяржсакратар ЗША Рубіа заявіў, што Тэгеран "зараз не ўзбагачае ўран, але спрабуе дайсці да моманту, калі зможа гэта рабіць". Ён таксама назваў вялікай праблемай нежаданне Ірана абмяркоўваць пытанне аб спробах стварыць міжкантынентальныя балістычныя ракеты.
Пры гэтым Вашынгтон і Тэгеран неаднаразова заяўлялі аб прыхільнасці да мірнага вырашэння крызіснай сітуацыі.















