3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Ураган і паводкі абрынуліся на Пакістан: ёсць ахвяры
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Моцны шторм і ліўні ў Пакістане сталі прычынай паводкі ў 20-мільённым горадзе Карачы. 21 чалавек загінуў і сотні атрымалі раненні. Праліўныя дажджы суправаджаліся парывістым ветрам. Пашкоджаны лініі электраперадачы, гэта пацягнула за сабою масавыя адключэнні святла. Вецер вырываў дрэвы і зрываў дахі з будынкаў. Затоплены вуліцы і дамы. Выратавальныя брыгады і паліцыя эвакуююць людзей з найбольш пацярпелых раёнаў.















