3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
ЗША і Іран не прыйшлі да пагаднення ў выніку перамоў у Ісламабадзе
Перамовы паміж ЗША і Іранам пры пасрэдніцтве пакістанскага боку ў Ісламабадзе афіцыйна завяршыліся. Дэлегацыі не змаглі знайсці вырашэнне дзвюх ці трох ключавых праблем, заявілі ў іранскім МЗС.
Сустрэча прадоўжылася 21 гадзіну. Бакі абмяркоўвалі Армузскі праліў, ядзерную праграму, рэпарацыі, адмену санкцый і канчатковае ўрэгуляванне канфлікту.
Паводле звестак агенцтва Tasnim, ЗША настойвалі на вывазе з іранскай тэрыторыі запасаў узбагачанага ўрану. Іранскі бок звёў на нішто гэтыя спробы.
Як піша Financial Times, перамовы аказаліся ў тупіку і па тэме адкрыцця Армузскага праліва. Тэгеран працягвае настойваць на сваім кантролі над пралівам і праве браць з суднаў плату за праход. Ідэю "сумеснага кантролю" іранскія перагаворшчыкі адхілілі.
Кансультацыі прадоўжацца, нягледзячы на рознагалоссі, паведаміў урад Ісламскай Рэспублікі.















