3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Беларусь - Аман: рэалізацыю канкрэтных праектаў і дамоўленасцяў краіны пачнуць у найбліжэйшы час
Аўтар:Ілона Красуцкая
У актыве дарожнай карты супрацоўніцтва Беларусі і Амана першыя канкрэтныя праекты. Іх рэалізацыю пачнуць у самы найбліжэйшы час. Гэта адзін з вынікаў, дасягнутых на вышэйшым узроўні падчас рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Аман.
Падпісаны дакументы аб рэалізацыі намераў. У аманскіх кампаній вялікая цікавасць да Беларусі. Яны збіраюцца прыехаць у краіну: глядзець і дамовіцца прадметна ў такіх сферах, як ахова здароўя, ветэрынарыя, вытворчасць прадуктаў харчавання. Нам Аман цікавы з эканамічнага пункта погляду як лагістычны хаб. Адтуль мы можам у тым ліку пастаўляць сваю прадукцыю ў краіны Персідскага заліва.
Больш падрабязна - у відэа.