3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Больш за 300 кампаній з 20 краін свету - у Мінску стартуе выстава ІНАПРАМ
ІНАПРАМ зарадзіўся ў Екацерынбургу, выязныя сесіі праходзілі ў Казахстане, Узбекістане, Саудаўскай Аравіі, Егіпце, а для Беларусі гэта першы вопыт.
На мерапрыемства зарэгістраваліся 10 тыс. гасцей, аднак рэгістрацыя не спыняецца, бо не ўсе прыязджаюць да першага дня выставы, канстатаваў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.
Ён адзначыў, што экспазіцыі ў BELEXPO прадстаўляюць больш за 300 кампаній, зарэгістраваліся наведвальнікі і ўдзельнікі з 20 краін свету. 200 прадпрыемстваў Беларусі прадставілі сваю прадукцыю на ІНАПРАМ.
"Для падпісання кантрактаў і пагадненняў была створана спецыяльная пляцоўка. Многія гавораць, што бізнес любіць цішыню, але разам з тым шэраг кампаній будзе агучваць некаторыя лічбы. Шмат сустрэч пройдзе ўпершыню, таму, хутчэй за ўсё, пасля іх будуць выезды на прадпрыемствы. Усё-такі гэта доўгі працэс - перайсці ад першага кантакту да кантракта", - падкрэсліў Міхаіл Мятлікаў.