3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Фінальныя выпрабаванні. Калі загарыцца зялёнае святло для беларускага электрамабіля
Беларускі электрамабіль праходзіць фінальныя выпрабаванні. У праекце задзейнічаны "Магілёўліфтмаш", наваполацкі "Вымяральнік", Першая акумулятарная кампанія, Аб'яднаны інстытут машынабудавання. У доследна-прамысловай партыі 5 аўто. Па выніках тэхніка-эканамічнай ацэнкі трэба наладзіць серыйную вытворчасць, якая павінна быць акупнай.
"У электрамабілі зменена дно ў параўнанні з бензінавым аўтамабілем, куды зараз усталявана батарэя, і зменена падкапотная прастора. Тут усталявана сілавая ўстаноўка беларускай вытворчасці, інвертары і размеркавальная каробка вытворчасці "Вымяральніка", цягавы электрарухавік "Магілёўліфтмаша", блок кіравання сістэмай верхняга ўзроўню", - расказаў пра навінку намеснік гендырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч.
Беларускі электрамабіль нічым не саступае бензінавай версіі. Яго прабег складае 400 кіламетраў. Зараз ужо няма ніякіх сумненняў наконт таго, ці здольныя ў Беларусі выпусціць электракар. Застаецца зрабіць яго канкурэнтаздольным.