3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Хакейныя баталіі: як згуляла мінскае "Дынама" супраць "Трактара" ў 2-м матчы серыі
Лік у другім матчы мінскага "Дынама" супраць "Трактара" адрозніваецца ад першай сустрэчы ў суботу, аднак лейтматыў і пасылы засталіся тыя ж. "Зубрам" ізноў не хапіла фартуны. "Бела-сінія" выдатна змагаліся і прадэманстравалі добры ўзровень хакея, але забраць, здавалася б, пераможны матч, так і не атрымалася.
Плэй-оф - гэты такі час, калі ў хакеістаў сілы (як фізічныя, так і эмацыйныя) на мяжы. На першы план у матчах на выбыванне, калі яны ідуць праз дзень, выходзіць правільнае аднаўленне. Напярэдадні мінскае "Дынама" ў поўным саставе цяжка патрэніравалася на лёдзе. Ну а сёння на раскатку выходзіў толькі састаў, які не гуляе. Астатнія працавалі ў трэнажорнай зале (глядзіце відэа).