3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
26 чэрвеня Віцебск адзначае адразу 2 святочныя даты
82-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня адзначае Віцебск. Сотні гараджан сабраліся ля мемарыяла на плошчы Перамогі, каб аддаць даніну памяці героям-вызваліцелям. За 3 гады акупацыі горад панёс вялізныя страты.
Пасля адступлення праціўніка савецкія войскі сустракалі ўсяго 118 жыхароў. Больш за 90 % будынкаў было разбурана. Адроджаны з руін, сёння Віцебск - гэта прамысловы, турыстычны, культурны цэнтр, вядомы сваімі фестывальнымі традыцыямі і гасціннасцю.
Віцебску спаўняецца 1052 гады
У выхадныя Віцебск адзначыць 1052-і дзень нараджэння. Да знакавай даты горад прыкметна змяніўся. У аснове святочнага афармлення - вітражная эстэтыка, якая адлюстроўвае багацце культурных традыцый і гістарычную самабытнасць абласнога цэнтра. У праграме свята ўручэнне прэміі "Віцябчанін года", канцэрты, кірмашы.















