3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Выстава-кірмаш у рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі працуе ў "БелЭкспа"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Дзелавая праграма Форуму рэгіёнаў завяршылася, але 27 чэрвеня Мінск працягне жыць атмасферай важнай саюзнай падзеі.
Выстава-кірмаш беларускіх і расійскіх вытворцаў адчыніць дзверы для ўсіх ахвотнікаў. Экспазіцыя падзелена на 2 часткі. На вулічнай прадэманстраваны перадавыя мадэлі тэхнікі, якая выпускаецца ў дзвюх краінах, у тым ліку па лініі імпартазамяшчэння. А ўнутры знаходзіцца вялікі павільён са смачнымі пачастункамі і вырабамі ад народных умельцаў. Кожная вобласць пастараецца здзівіць чымсьці асаблівым.
Па традыцыі да "БелЭкспа" сёння будуць хадзіць дадатковыя бясплатныя аўтобусы ад станцый метро "Акадэмія навук" і "Пушкінская". Паспяшайцеся ўбачыць саюзныя дасягненні і нават паспрабаваць іх на смак.















