3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Лепшая літаратура з розных краін будзе прадстаўлена на выставе-кірмашы ў Мінску
ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш рыхтуецца да адкрыцця. У выставе прымуць удзел каля 500 экспанентаў з 23 краін. У іх ліку Арменія, Азербайджан, Беларусь, Бразілія, Венесуэла, В'етнам, Іран, КНДР, Казахстан, Катар, Куба, Кыргызстан, Малдова, ААЭ і іншыя.
Упершыню кірмаш прадоўжыцца 6 дзён. Канцэпцыя "кварталаў" нязменная. Акрамя "іжнароднага", чытачоў сустрэнуць і ў "адукацыйным". Увазе публікі прадставяць рэгіянальныя стэнды, на якіх будуць працаваць выдавецтвы, друкарні, бібліятэкі, абласныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адкрыццё ўжо заўтра,17 сакавіка, якое адбудзецца на сцэне цэнтральнага экспанента.
Кірмаш будзе працаваць штодня з 10:00 да 19:00. Па традыцыі - уваход бясплатны. Для таго, каб гасцям і жыхарам горада было лягчэй дабрацца да выставачнага цэнтра на Пераможцаў, маршрут памяняе гарадскі аўтобус № 935, які кожныя 15-20 хвілін будзе адпраўляцца ад прыпынку станцыя метро "Няміга". Таксама на сталічных дарогах будзе курсіраваць "паэтычны" аўтобус. Адзначым, у 2025 годзе выставу наведалі звыш 78 тыс. чалавек.















