3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
"Маладыя таленты Беларусі": радыёконкурс падводзіць вынікі і называе імёны пераможцаў
14 снежня даведаемся імёны трыумфатараў XIV Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі - 2025". Вынікі падвядуць на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.
Пераможцы ў інструментальным жанры прадэманструюць майстэрства ў суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Сёлета на радыёконкурс паступіла 465 заявак, фіналістамі сталі 175 хлопцаў і дзяўчат з усёй краіны ў 10 намінацыях. Радыёверсія гала-канцэрта і цырымоніі ўзнагароджання прагучыць у эфіры канала "Культура" 31 снежня ў 19:00.
Традыцыйна, канкурсанты змогуць пачуць сябе ў эфіры канала "Культура". Таксама прыхільнікаў конкурсу чакае спецыяльны праект "Мэтры ў новым амплуа" з удзелам членаў журы. Конкурс праходзіць 14-ты раз. За гэты час у ім прынялі ўдзел больш за 5 тыс. выканаўцаў.















