3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Сусветныя хіты ў стылі рок на "Фактар.by": чацвёрты прамы эфір абяцае быць яркім
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Ужо сёння фіналістаў шоу "Фактар.bу" ўбачым на сцэне. Чацвёрты прамы эфір абяцае быць яркім. Сямёрка фіналістаў рыхтуецца сустрэцца з гледачамі. Рок пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Учора прайшла першая генеральная рэпетыцыя з аркестрам. За дырыжорскім пультам - Віталь Кульбакоў. Дарэчы, партытуры на сусветныя хіты спецыяльна стылізаваліся пад удзельнікаў. Таму сёння пачуем вядомыя песні ў новым гучанні і выкананні.
Падтрымаць свайго фаварыта можна будзе, калі вядучыя абвесцяць пачатак галасавання. Званок на лінію шоу будзе каштаваць 50 капеек. З героямі гэтай гісторыі ўбачымся сёння вечарам на тэлеканале "Беларусь 1" у 20:45.















