3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Мінскім абласным музеі прэзентавалі выставу да 90-годдзя Генадзя Каханоўскага
У Мінскім абласным краязнаўчым музеі прэзентавалі выставу "Адкрыйся, таямніца часу!", прысвечаную вядомаму маладзечанскаму краязнаўцу, першаму дырэктару музейнай установы Генадзю Аляксандравічу Каханоўскаму.
Дзякуючы гэтаму навукоўцу фонды музея ў свой час узбагаціліся каштоўнымі экспанатамі: напрыклад, дзякуючы яго намаганням у Маладзечне маюцца два арыгінальныя слуцкія паясы. Тут жа - рэдкія дакументы, датычныя гісторыі Маладзечна, рарытэтныя кнігі і археалагічныя экспанаты, а таксама вялікі збор этнаграфічных прадметаў.
Вольга Шылько, навуковы сакратар Мінскага абласнога краязнаўчага музея:
"Прадметы з розных калекцый, па-першае, гэта калекцыя археалогіі. Так, ён са студэнцкіх гадоў прымаў удзел у археалагічных раскопках, і, вядома, матэрыялы, якія здабываліся, часткова трапілі ў наш музей. Напрыклад, з раскопак Маладзечанскага замка, гэта фрагменты кафлі. І ён часта ездзіў у Вільню, набываў у магазінах такія цікавыя і рэдкія кнігі, якія таксама трапілі ў нашы фонды. Гэта літаратурныя выданні 20-30-х гадоў з аўтографамі аўтараў, таму яны вельмі для нас цікавыя".

Генадзь Каханоўскі - выхадзец з Маладзечна, чалавек, які любіў свой край, яго гісторыю і культуру, навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук.
Выстава "Адкрыйся, таямніца часу!" прысвечана 90-годдзю навукоўца.















