3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
У Мінску стартавала Еўразійская кінапрэмія "Брыльянтавы матылёк"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Эстафету Еўразійскай кінапрэміі "Брыльянтавы матылёк" прымае Мінск. Пасля маскоўскай цырымоніі карціны-ўдзельнікі ўпершыню прапанаваны шырокай аўдыторыі ў краінах ЕАЭС. Каб абмеркаваць сумесныя праекты, пракаты і новыя магчымасці для аўтарскага кіно, прадзюсары і рэжысёры розных краін сустрэліся за круглым сталом "Кінамасты дружбы".
У Мінску ў кінатэатры "Масква" да 11 снежня праходзяць адкрытыя кінапаказы фільмаў. Гледачам прапануюць 5 фільмаў з Расіі, Беларусі, Сербіі, Узбекістана і Туркменістана. Пасля кожнага паказу - сустрэчы са стваральнікамі, абмеркаванні і адказы на пытанні гледачоў.















