3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У музеі "Нясвіж" адкрылася выстава для людзей з праблемамі зроку
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" працягвае пашыраць безбар'ернае асяроддзе. Дзякуючы спецыяльным праектам наведвальнікі могуць знаёміцца з экспазіцыямі.
Напярэдадні Калядаў і Новага года адкрылася выстава для людзей з праблемамі зроку. Экспазіцыя "Нясвіж на кончыках пальцаў: Архітэктурная спадчына Мінскай вобласці" - серыя работ ад пераможцаў конкурсу тактыльных карцін.
"Нясвіж на кончыках пальцаў" - выстава-конкурс тактыльных карцін
Гэта аўтары работ навобмацак ацэньваюць свае карціны. Але і наведвальнікі-гледачы могуць "дакрануцца да шэдэўра". Высокім мастацтвам душы і сардэчнасці можна назваць гэтыя палотны. Бо яны зроблены мэтанакіравана для людзей з асаблівасцямі здароўя. Праект-конкурс. Удзельнікаў запрасілі паспрабаваць сябе ў інклюзіўнай творчасці, папрацаваць для тых, хто не бачыць і мае праблемы са зрокам.
Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы, але акцэнт - на моладзь! Школьнікам і навучэнцам сярэдніх спецыяльных устаноў арганізатары прапануюць зрабіць твор. Галоўная ўмова - каб ён быў аб'ёмным, рэльефным і пазнаёміцца з ім маглі ўсе, у тым ліку людзі з праблемамі зроку. Юнакі стараюцца - сёлета ў конкурсе прыняла ўдзел 21 работа.
Праект прыдумалі ў Нясвіжы. У яго сімвалічная назва - "Нясвіж на кончыках пальцаў". Удзельнікі першых конкурсаў былі выключна з горада-палаца, яны выбіралі аб’ект архітэктуры і ўвасаблялі яго даступным для невідушчых людзей.
Сёлета геаграфія пашырылася: канкурсанты прыехалі з усяго цэнтральнага рэгіёна і на іх палотнах знакавыя гістарычныя будынкі з усёй Мінскай вобласці.
Акрамя, як дакрануцца, праект запрашае пачуць. Над кожнай работай - кюар-код, а за ім - цэлая экскурсія.
Інклюзія-праекты - не ў навінку для Нясвіжа. Тут пастаянна працуюць над удасканальваннем музейных тэхналогій, каб быць даступнымі для кожнага.
"Нясвіж на кончыках пальцаў"-2025 - выставай падвёў свае вынікі. На наступны год у арганізатараў праекта - новыя планы. Вывесці сваю ініцыятыву на рэспубліканскі ўзровень.















