3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
III Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум адкрывае новыя гарызонты супрацоўніцтва
Аўтар:Вікторыя Шаркова
Беларусь актыўна развівае супрацоўніцтва з Узбекістанам. 2 верасня ў Віцебску стартуе III Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум. Гэтым разам у цэнтры ўвагі тэматычныя секцыі, прысвечаныя развіццю супрацоўніцтва ў лёгкай прамысловасці, машынабудаванні, турызме, сацыяльна-эканамічнай і моладзевай сферах, а таксама ў аграпрамысловым сектары.
У 2024 годзе беларускія вытворцы бытавой хіміі пастаўкі ажыццяўлялі толькі на паліцы нашых магазінаў і ў Расію, але II жаночы бізнес-форум даў штуршок продажам ва Узбекістан, які з'яўляецца важным лагістычным вузлом Цэнтральнай Азіі. Так што акрамя Ташкента прадукцыя адправілася ў Казахстан, Туркменістан, Кыргызстан і Арменію (падрабязнасці ў відэа).