3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Музею Мінскага метрапалітэна - 10 гадоў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Музею Мінскага метрапалітэна - 10 гадоў. Тут можна ўбачыць архіўныя фота, ключы ад адчыненых станцый і рэдкія артэфакты, знойдзеныя падчас будаўніцтва сталічнага метро.
Гісторыя канструявання сталічных падземных магістраляў прадстаўлена ў сімвалах розных эпох. Дарэчы, заснавальнікі музея і ветэраны працы працуюць у метрапалітэне і сёння. У гонар юбілею заслужаныя працаўнікі атрымалі ўзнагароды.
Уваход у музей Мінскага метрапалітэна свабодны. Ён размешчаны на станцыі метро "Магілёўская". Тут наведвальнікам у інтэрактыўнай форме нагадваюць аб правілах бяспечных паводзін, а яшчэ прывіваюць цікавасць да цягнікоў і ў юных мінчан, якія ў будучыні папоўняць шэрагі машыністаў, інжынераў і архітэктараў метрапалітэна.















