3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Міжпарламенцкую асамблею СНД прымае Таджыкістан
Аўтар:Алеся Высоцкая
13 лістапада Таджыкістан стаў цэнтрам парламенцкага дыялогу краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Упершыню Душанбэ прымае сесію Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Размова - на вострыя тэмы: бяспека, эканоміка і гуманітарныя праекты.
На палях форуму адбыўся і шэраг двухбаковых сустрэч. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Таджыкістан - краіна гор, а Душанбэ - горад кветак і фантанаў. Лістапад, а на вуліцы шмат руж, плошчы і праспекты тонуць у зеляніне. Плюс 18 і традыцыйная гасціннасць ствараюць асаблівую атмасферу (глядзіце відэа).















