3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Пытанні супрацоўніцтва і міжнароднага парадку абмяркуюць на пасяджэнні МЗС Беларусі і Расіі
Актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку - сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі пройдзе 22 лістапада ў Брэсце.
Праводзяцца такія сустрэчы штогод з 2000 года і з'яўляюцца дзейсным механізмам сінхранізацыі намаганняў дзвюх краін на міжнароднай арэне.
Па выніках сустрэчы плануюць падпісаць шэраг дакументаў.
Першым пунктам, куды прыбудуць кіраўнікі міністэрстваў, стане Брэсцкая крэпасць. Тут яны ўскладуць кветкі да Вечнага агню і ўшануюць памяць герояў Вялікай Айчыннай. Пасля ў Музеі абароны сустрэнуцца з маладзёжным актывам рэгіёна.
Асноўная частка праграмы візіту пройдзе ў абласным выканаўчым камітэце. Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку, а таксама знешнепалітычнай каардынацыі на шматбаковых пляцоўках.
Асаблівую ўвагу плануюць надаць тэматыцы дыпламатычнага суправаджэння інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, у тым ліку падрыхтоўцы вызначанага на пачатак снежня пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета.
Па выніках пасяджэння бакі прымуць адпаведную пастанову і зацвердзяць план беларуска-расійскіх кансультацый на наступны год.