3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
У Мінску закрыты рух па вуліцах Максіма Багдановіча і Веры Харужай

Важная інфармацыя для мінскіх вадзіцеляў: у сталіцы закрылі для руху вуліцы Максіма Багдановіча (па няцотным боку) і Веры Харужай (па цотным боку). Закрылі надоўга, папярэдне, на 3 гады - да поўнага завяршэння будаўніцтва метро. Адпаведна, мяняецца і схема руху грамадскага транспарту. Тралейбусы і аўтобусы паедуць у аб'езд.
Андрэй Іларыёнаў, галоўны інжынер ДП "Сталічны транспарт і сувязь": "У сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна ўносяцца змяненні ў арганізацыю дарожнага руху ў квартале вуліц Харужай, Крапоткіна, Кульман. Транспарт будзе хадзіць па іншых трасах руху. У сувязі з гэтым мы будзем выкарыстоўваць участак вуліцы Кульман ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Крапоткіна і ўчастак вуліцы Крапоткіна ад вуліцы Харужай да вуліцы Кульман у якасці аб'ездаў для руху пасажырскага транспарту. Мы мяняем рух па вуліцах Крапоткіна і Кульман. З асаблівасцямі руху кожнага маршруту можна азнаёміцца на нашым сайце".
Змяненні закрануць тралейбусы нумар 22, 37, 40, 40А, 46, 53 і аўтобусы нумар 19, 25, 29 і 91. Аб'езд закрытых участкаў будзе арганізаваны па вуліцах Кульман, Крапоткіна і Веры Харужай з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў.