3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Рыжанкоў быў абраны віцэ-старшынёй у склад Бюро Руху недалучэння
На адкрыцці 19-й міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння ў Кампале кіраўнік МЗС Беларусі быў аднагалосна абраны віцэ-старшынёй Бюро арганізацыі ад еўрапейскай групы.
На палях форуму Максім Рыжанкоў правёў шэраг перамоў з калегамі з краін Азіі і Блізкага Усходу. З кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Бангладэш дамовіліся актывізаваць міжурадавыя механізмы. З венесуэльскім бокам абмяркоўваліся новыя ініцыятывы ў энергетыцы і гуманітарнай сферы, а таксама абарона міжнароднага права ад аднабаковых санкцый. З прадстаўнікамі Уганды зроблены акцэнт на запуск зборачнай вытворчасці беларускай тэхнікі і харчовую бяспеку. З Сербіяй бакі дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў прамысловасці, транспарце і фармацэўтыцы. З М'янмай абмяркоўваліся візіты на вышэйшым узроўні і ўдзел у Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, а таксама праекты ў адукацыі і машынабудаванні.
Таксама адбыліся кароткія сустрэчы з прадстаўнікамі Алжыра, Кубы, Азербайджана і Палесціны.















