3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У ДТЗ з аўтобусам у Тайландзе пацярпелі 5 беларусаў і 6 расіян
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Падчас ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Тайландзе пацярпелі 5 беларусаў і 6 расіян. Гэта паведамілі ў консульскім аддзеле пасольства Расіі ў Тайландзе. МЗС Беларусі трымае сітуацыю на кантролі.
Паводле звестак мясцовай турыстычнай паліцыі, аварыя здарылася ў правінцыі Канчанабуры. Аўтобус накіроўваўся да вадаспада Сай Ёк Вахіт, аднак у нейкі момант транспарт перакуліўся і ўпаў з узгорка. Дакладныя прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца.















