3.63 BYN
3.04 BYN
3.58 BYN
Рыжанкоў: Толькі сумеснымі намаганнямі можна справіцца з глабальнымі выклікамі
Толькі сумеснымі намаганнямі і праз фарміраванне "супольнасці адзінага лёсу чалавецтва" можна справіцца з глабальнымі выклікамі і закласці асновы справядлівага шматпалярнага свету. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў на мерапрыемстве высокага ўзроўню па пытаннях Ініцыятывы глабальнага развіцця.
Яно было арганізавана кітайскім бокам у рамках 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Максім Рыжанкоў асабліва акцэнтаваў падабенства падыходаў Мінска і Пекіна па ўсіх ключавых пытаннях сучаснай геапалітыкі і сусветнай стратэгіі. Міністр замежных спраў таксама правёў шэраг важных сустрэч на палях Генасамблеі. Адбыліся перамовы з кіраўнікамі МЗС Амана, Мазамбіка і Эфіёпіі, дзе абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва. Адбыліся кароткія гутаркі Максіма Рыжанкова з міністрамі знешнепалітычных ведамстваў Анголы, Інданезіі, Казахстана і Зімбабвэ.