3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Старшыня Кабінета міністраў Кыргызстана прыбыў у Беларусь
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Старшыня Кабінета міністраў і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызстана Адылбек Касымаліеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.
З Нацыянальнага аэрапорта дэлегацыя адправілася на цырымонію ўскладання кветак да манумента Перамогі і помніка Герою Савецкага Саюза Джумашу Асаналіеву.
Чакаецца, што старшыня Кабінета міністраў Кыргызстана возьме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Еўразійскага міжурадавага савета, а таксама выступіць на пленарнай сесіі міжнароднай прамысловай выставы Інапрам. Беларусь.















