3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Турчын: Праблемы і выклікі ў эканоміках краін аднолькавыя, і вырашаць іх трэба разам
Нягледзячы на геаграфічны ахоп інтэграцыйных аб'яднанняў постсавецкай прасторы, праблемы і выклікі ў эканоміках краін аднолькавыя, і вырашаць іх трэба разам. Пра гэта на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета заявіў беларускі прэм'ер Аляксандр Турчын, адзначыўшы ў гэтым асаблівую ролю ЕАЭС.
Мінск гэтымі днямі набыў статус сталіцы рэгіянальнага супрацоўніцтва. У цэлым у год старшынства беларуская дзяржава зрабіла акцэнт на развіцці тэхналагічнага патэнцыялу і кааперацыі, павышэнні харчовай бяспекі, завяршэнні фарміравання адзінай транспартнай прасторы, а таксама выраўнаванні ўмоў для развіцця эканомік.
Парадак пасяджэння міжурадавага савета даволі шырокі. Уключана 19 пытанняў: ад фінансавай падтрымкі ў прамысловасці і АПК да развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы і транспартнай інфраструктуры.