3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
У Беларусі з візітам знаходзіцца парламенцкая дэлегацыя з Інданезіі
Беларусь працягвае наладжваць канструктыўны дыялог з азіяцкімі краінамі. Гэтымі днямі ў нашай краіне з візітам - парламенцкая дэлегацыя з Інданезіі. Праграма ў Савета народных прадстаўнікоў у Мінску насычаная.
Запланаваны сустрэчы па лініі Нацыянальнага сходу Беларусі (міжпарламенцкі дыялог мае важнае значэнне ў збліжэнні краін і народаў), таксама чакаюцца перамовы ў шэрагу міністэрстваў і наведванне прамысловых прадпрыемстваў.
Адзначым, дыпламатычным адносінам дзяржаў ужо больш як 3 дзясяткі гадоў. На працягу ўсяго часу Мінск і Джакарта падтрымлівалі адносіны. І сёння Інданезія застаецца нашым важным і перспектыўным партнёрам у Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2024 годзе тавараабарот вырас на 38 %, у першую чаргу - за кошт АПК і харчовай прамысловасці.