3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
У Палацы Незалежнасці ўсё гатова для сустрэчы Прэзідэнтаў Беларусі і Ірана
Аўтар:Вольга Анішчанка
Мінск і Тэгеран звяраюць гадзіннікі. 20 жніўня ў Мінску пройдуць перамовы прэзідэнтаў. Лідар Ірана Масуд Пезешкіян прыбыў з афіцыйным візітам.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным фарматах. Пасля адбудзецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў. Плануецца, што прэзідэнты абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферах гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі, рэалізацыю сумесных ініцыятыў у навуцы, тэхналогіях, адукацыі, а таксама ўзаемадзеянне дзяржаў у рамках міжнародных структур (гл. у відэа).