3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Урачыстае пасяджэнне, фарсайт-сесія і заслужаныя ўзнагароды лепшым: ЦВК Беларусі - 35 гадоў
Аўтар:Вікторыя Шаркова
Важны дзень у гісторыі нашай краіны. 4 снежня 35 гадоў з дня стварэння Цэнтрвыбаркама Беларусі. Дзякуючы працы гэтага органа народаўладдзя выбары ў нас сталі інструментам сапраўднай дэмакратыі. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы ЦВК з юбілеем. Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што ўласцівыя гэтаму калектыву цвёрдасць перакананняў і адданасць роднай краіне, высокія прафесійныя і асабістыя якасці - гэта зарука новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.
На працягу ўсяго дня ў Мінску праходзілі мерапрыемствы, прымеркаваныя да даты. Сярод галоўных ушанаванне тых, хто сваёй працай ствараў падмурак выбарчай сістэмы краіны і ўдасканальвае яе ў нашы дні (відэа).