3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Выбарчыя органы Беларусі і Турцыі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
Аўтар:Юлія Алфёрава
"Прыгожы, чысты і зялёны Мінск. Адно задавальненне знаходзіцца ў такім горадзе" - гэта ў сваім вітальным слове падкрэсліў старшыня Вышэйшага выбарчага савета Турцыі, вітаючы Ігара Карпенку, старшыню ЦВК Беларусі.
У сваім слове таксама старшыня Вышэйшага выбарчага савета Турцыі адзначыў, што сёння вельмі ганарыцца тым, што Турцыя адна з першых прызнала незалежнасць Беларусі. Што ж датычыцца мемарандума, які падпісаны 7 кастрычніка, ён адкрывае для краін новыя магчымасці. Гэта ў тым ліку абмен вопытам, падрыхтоўка кадраў і павышэнне прававой культуры выбаршчыкаў.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць 8 і 9 кастрычніка. Цэнтральнай падзеяй стане пленарнае пасяджэнне, якое прысвечана фарміраванню прававой культуры.