3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
За 2025-2026 гг. Савет Рэспублікі адобрыў каля 90 законапраектаў
У рабочым кабінеце Прэзідэнта 9 красавіка старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. З Наталляй Качанавай абмеркавалі заканатворчую дзейнасць, звароты грамадзян, працу з мясцовымі Саветамі дэпутатаў.
За мінулы і гэты год Савет Рэспублікі адобрыў каля 90 законапраектаў. Зараз у працы больш за 20. Кіраўніка дзяржавы цікавіла праца экспертнага савета. Гэта свайго роду прававы фільтр. Ён забяспечвае ўсебаковы разгляд і ацэнку наступстваў прыняцця законаў. Уключанасць экспертнага савета павышае якасць заканатворчасці ў Беларусі. Асобная ўвага працы са зваротамі. Прэзідэнт акцэнтуе: важны кантроль за іх выкананнем.
Наталля Качанава запэўніла, што ўсе задачы, ускладзеныя на парламентарыяў, выконваюцца ў поўным аб'ёме. Галоўная - падрыхтоўка законаў. Савет Рэспублікі ўключаецца ў гэту працу разам з дэпутатамі з першых этапаў. Вырашэнне праблем грамадзян - таксама важная задача, пастаўленая Прэзідэнтам. Сенатары рэгулярна праводзяць прыёмы і тэлефонныя лініі. Гэта дае зваротную сувязь аб прававых прабелах або неабходнасці актуалізаваць той або іншы закон (гл. відэа).















