3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Адсутнасць вынікаў пры маштабнай дзяржпадтрымцы: Лукашэнка ацаніў працу БНБК і пазначыў задачы
Аўтар:Кацярына Круталевіч
Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя. Як павінна развівацца далей? Прэзідэнт сёння правёў нараду. Былі пазначаны праблемы вытворчасці і, самае галоўнае, абмеркаваныя перспектывы вельмі дарагога і высокатэхналагічнага кластара.
Прадукцыя БНБК, паводле планаў, павінна была запоўніць і ўнутраны рынак, і актыўна прасоўвацца на экспарт. Але планы не выконваюцца, ёсць тэхналагічныя пытанні, канкурэнцыя на знешніх рынках.
Прэзідэнт лічыць, што гэта пытанне падыходаў. Кіраўнік дзяржавы сёння выслухаў даклады розных спецыялістаў. Прынята рашэнне стварыць асобную групу, якая будзе займацца пытаннямі развіцця карпарацыі, з улікам усіх негатыўных момантаў (больш падрабязна - глядзіце відэа).















