3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Наталля Пяткевіч расказала, якія прапановы ўнёс Лукашэнка на саміце ЕАЭС
Дыскусія на палях еўразійскіх сустрэч па адчувальных пытаннях агульнай эканомікі і глабальнай сітуацыі была вельмі насычанай і няпростай. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю расказала віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч. Яна прадстаўляе інтарэсы Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прайшло ў нечакана вострым ключы. Тон задаў кіраўнік беларускай дзяржавы, падняўшы глабальныя праблемы, якія раней у такім фармаце публічна не абмяркоўваліся. Размова ішла пра механізмы далучэння новых краін-назіральнікаў і, галоўнае, пра крытычную неабходнасць стварыць дамоўную базу, каб пазбегнуць сітуацый, падобных да армянскай.
На першы погляд, пасяджэнне планавалася ў спакойным ключы. Але дыскусія прыняла нечаканы абарот (больш падрабязна – глядзіце відэа).















