3.69 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
"Бульбы хопіць усім!": Лукашэнка прыехаў у "Рассвет" пагаварыць аб развіцці бульбаводства
Аўтар:Ілона Красуцкая
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня наведаў легендарны "Рассвет імя К. П. Арлоўскага".
Гэта ўжо даўно не калгас, а шматпрофільнае прадпрыемства. Там займаюцца вырошчваннем бульбы і іншай агародніны (знакамітых памідораў і агуркоў), а яшчэ развіваюць малочную і рыбную галіны.
28 жніўня пераважна размова ішла аб развіцці бульбаводства ў маштабах краіны. Пасля рэвізіі ў палях кіраўнік дзяржавы правёў нараду. Запрасілі кіраўнікоў вядучых галіновых прадпрыемстваў - вытворцаў бульбы. Год быў няпросты, але ўраджай на палях вырасцілі годны. Трэба яго сабраць, захаваць і прапанаваць па добрай цане сваім людзям (падрабязнасці ў відэа).