3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
"Час Першага": ядзерная трэніроўка, прысяга, тавараабарот са Свярдлоўскай вобласцю
Планавая, не накіравана супраць трэціх краін і не нясе пагроз бяспецы ў рэгіёне. Адбылася ядзерная трэніроўка Беларусі і Расіі. Упершыню за яе ходам асабіста назіралі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Прадказальна, адпрацоўка саюзных манеўраў прайшла на фоне заходняй істэрыі. Маўляў, "Беларусь рыхтуецца да вайны".
Як гаворыць наш Прэзідэнт: "Рыхтуемся, каб яе не было". Вядома, ядзерная зброя, па-першае, гэта ахаладжальны фактар для гарачых галоў, па-другое, маючы ў арсенале такую зброю, трэба яе абслугоўваць і ўмець карыстацца. Сумесная адпрацоўка атрымала добрыя ацэнкі на вышэйшым узроўні. Як бачым, прайшла без эксцэсаў.
З гэтага напрошваецца выснова - вайна ўжо ідзе. І яна інфармацыйная. Які меседж Лукашэнка перадаў канкрэтна Зяленскаму і заходняму кіраўніцтву?! Хто і навошта іграе на тэме новай вайны? І якія планы ў Беларусі па ракетабудаванні? (гл. відэа).















