3.64 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Інфанагоды для СМІ і пажытак для разважанняў - Лукашэнка даў каментарыі журналістам
Мір у рэгіёне становіцца бліжэйшым, а на Алясцы не было тых, хто прайграў. Адказы Аляксандра Лукашэнкі на пытанні журналістаў далі не толькі інфанагоды для СМІ, але і пажытак для разважанняў. Апошнія 10 дзён былі ўжо вельмі насычанымі ў глабальным плане.
Камусьці можа здацца, што кіраўнік дзяржавы спецыяльна трымаў драматычную паўзу пасля Аляскі і сустрэчы Трампа з Зяленскім і еўрапейцамі ў Белым доме, але тут не варта накручваць канспіралогію. "Медыйная" пятніца стала рэакцыяй на вельмі настойлівы запыт ад журналістаў.
Усё-такі тэмы важныя, а Аляксандр Лукашэнка даў нагоду гаварыць пра сябе нават на Алясцы, стэлефанаваўшыся з Трампам, пакуль ён быў у шляху туды. Так што наша журналісцкая цікавасць даведацца пра ўсё ад Першай асобы цалкам зразумелая.
Кіраўнік дзяржавы распавёў, што праз даволі кароткі час сувязь перапынілася. І Дональд Трамп ператэлефанаваў зноў. "Я гавару: "Дональд, нейкія ворагі ўмяшаліся ў нашу гутарку", - з такога жарту, па словах Прэзідэнта, аднавіўся дыялог двух лідараў. "Ён гаворыць: "Гэта, пэўна, Уладзімір (Пуцін. - Заўв. рэд.)". Я гавару: "Больш няма каму, але, Дональд, ён не такі чалавек, не будзе ўмешвацца ў нашу гутарку". Ён: "Вядома, гэта жарт". Я гавару: "Ды не апраўдвайся, я яму перадам, што ты яго ворагам лічыш". З гэтага жарту пачалася гутарка" (глядзіце відэа).