3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Кітай у чаканні найбуйнейшага саміту ў гісторыі ШАС
Увага сусветных СМІ ў найбліжэйшыя дні прыкавана да Кітая. Там сустракаюць кіраўнікоў дзяржаў з усяго свету. На парадку дня саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і парад Перамогі над японскім мілітарызмам.
З рабочым візітам у КНР прыбыў і наш Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю Мінска, як павінна развівацца ШАС, якім павінна быць супрацоўніцтва ў момант сусветнай нестабільнасці. Чакаецца шэраг двухбаковых перамоў нашага лідара на вышэйшым узроўні.
У "шанхайскай сям'і" сёння 10 дзяржаў: Кітай, Індыя, Расія, Іран, Пакістан, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Беларусь (флаг нашай краіны быў падняты ў арганізацыі ў ліпені мінулага года на саміце ў Астане). А калі дадаць назіральнікаў, партнёраў па дыялогу, то вялікая "шанхайская сям'я" налічвае два дзясяткі дзяржаў і ахоплівае 3 кантыненты: Азію, Еўропу, Афрыку (падрабязнасці ў відэа).