3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Лукашэнка: Беларусь і надалей застаецца адкрытай для ўкраінцаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Жыць побач у міры і згодзе спрадвеку было прызначэннем беларускага і ўкраінскага народаў. Блізкае суіснаванне ўсталявала паміж нашымі людзьмі непарыўныя кроўныя сувязі, замацаваныя сумесным гістарычным лёсам, агульнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі і шчырым сяброўствам", - гаворыцца ў віншаванні.
"Як бы ні цягнулі ў розныя бакі знешнія сілы, Беларусь і надалей застаецца адкрытай для ўкраінцаў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы настроены на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і канструктыўны дыялог з нашымі паўднёвымі суседзямі".
"Ад усяго сэрца жадаю грамадзянам Украіны знайсці ўласны адказ на сённяшнія выклікі, а вашай шматнацыянальнай краіне - мірнага неба, салідарнасці і па-сапраўднаму незалежнага развіцця", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.