3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Лукашэнка: Беларусь лічыць важным стварэнне агульнай навукова-інавацыйнай прасторы ШАС
У кітайскім Цяньцзіне працягваецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС. Ідуць выступленні кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў ШАС. Першым сваё бачанне арганізацыі прапанаваў лідар Кітая. Сі Цзіньпін заклікаў да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях".
Дарэчы, праект карыстаецца вялікай падтрымкай і Аляксандра Лукашэнкі. У сваёй прамове на саміце Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў важнасць дыялогу паміж членамі ШАС і адкрытасць у вырашэнні праблем і пытанняў, напрыклад, такіх, як харчовая бяспека і развіццё навуковага патэнцыялу Еўразіі.
Беларусь лічыць вельмі важным стварэнне агульнай навукова-інавацыйнай прасторы ШАС, заявіў беларускі лідар у сваім выступленні ў Цяньцзіне.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо сёння ёсць механізмы (ад рабочых груп да Міжбанкавага аб'яднання ШАС), якія могуць забяспечыць фінансаванне сумесных НДВКП і тэхналагічных стартапаў. Гэта асабліва актуальна, калі інавацыі становяцца ключавым фактарам устойлівага росту.
"Беларусь адкрытая да абмену вопытам і рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, медыцыны, IТ і прыкладных навук", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў важнасць умацавання сувязяў паміж краінамі ШАС у сферах адукацыі, навукі і культуры. "Гуманітарнае вымярэнне ШАС важна напоўніць пэўным зместам і новымі магчымасцямі", - сказаў ён.
Таксама Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана з прыняццем старшынства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Пасля заканчэння мерапрыемства чакаецца падпісанне больш як двух дзясяткаў дакументаў.