3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Лукашэнка - навукоўцам: За вынік дзяржава будзе плаціць
Прапановы па паляпшэнні работы Нацыянальнай акадэміі навук, статус беларускага навукоўца, маючая адбыцца сустрэча з навуковай супольнасцю - гэта толькі частка тэм, якія 13 лістапада гучалі ў рабочым кабінеце кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Прэзідыума Акадэміі навук Уладзіміра Караніка, які на пасадзе амаль паўгода - дастаткова, каб паглыбіцца ў работу, вывучыць кадравы патэнцыял, абазначыць планы развіцця.
Аляксандр Лукашэнка робіць асаблівую стаўку на развіццё навукі - навукоўцы павінны з большай аддачай працаваць на эканоміку краіны, гэта галоўнае патрабаванне Прэзідэнта. Уладзімір Каранік прадставіў кіраўніку дзяржавы дапрацаваныя прапановы па ўдасканаленні дзейнасці Акадэміі навук.
Падчас даклада абмяркоўвалася і ўзмацненне адказнасці заказчыкаў за навуковыя даследаванні. Раней нярэдка бывалі такія факты, калі вынаходкі называліся як "нежыццяздольныя" і, адпаведна, не былі запатрабаваныя прамысловасцю.
Няўхільнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы - усе распрацоўкі павінны быць практыка-арыентаваныя і запатрабаваныя рэальным сектарам.















