3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Лукашэнка пахваліў за хуткія тэрміны будаўніцтва МТК "Агра-Ляскавічы"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ААТ "Агра-Ляскавічы", пахваліў за хуткія тэрміны будаўніцтва малочнатаварнага комплексу, піша БЕЛТА.
МТК узводзіўся па доследным праекце - з драўляных канструкцый. Гэта значыць выкарыстоўвалася мясцовая сыравіна.
Кіраўнік дзяржавы наведваў аб'ект у кастрычніку 2025 года, калі ішла актыўная фаза будаўнічых работ. Агледзеўшы пляцоўку, ён паразмаўляў з будаўнікамі і падрабязна распытаў аб тэхналогіях.
"Прыгажосць! Я думаю, ты тут зробіш узор", - ацаніў ён ужо выкананыя на той перыяд работы. А яшчэ паабяцаў, што пры больш хуткім заканчэнні работ падыме бакал шампанскага за ўвядзенне ў эксплуатацыю новага комплексу. Праўда, кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў тады прапанаваў у якасці альтэрнатывы самагон.
Падчас цяперашняга візіту кіраўніка дзяржавы гэтая тэма з падачы Юрыя Назарава ўзнікла зноў. "Аляксандр Рыгоравіч, дазвольце пытанне" - звярнуўся ён да Прэзідэнта пасля завяршэння агляду аб'ектаў МТК.
"Грошай няма", - з доляй гумару адазваўся Аляксандр Лукашэнка.
"Што з шампанскім рабіць будзем? Вы сказалі: шампанскае пасля заканчэння фермы…" - нагадаў кіраўнік спраў.
"Абяцаў - значыць, будзем выконваць", - адказаў Прэзідэнт.
"Ну што, мужыкі, паабяцалі - зрабілі. Дзякуй будаўнікам. Юрый Віктаравіч, табе персанальная ўдзячнасць за тое, што паабяцаў - зрабіў. Вельмі хацеў бы, каб гэта (гэты доследны праект МТК. - Заўв. БЕЛТА) прыжылося", - сказаў кіраўнік дзяржавы, прапаноўваючы тост.















