3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта і народ ПАР з нацыянальным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта ПАР Сірыла Рамафосу з нацыянальным святам - Днём Свабоды, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Дабіўшыся праз дзесяцігоддзі барацьбы супраць рэжыму апартэіду права самастойна вызначаць свой лёс, жыхары Паўднёвай Афрыкі ператварылі краіну ў паспяховы прыклад народаўладдзя, устойлівага прагрэсу і адкрытасці да партнёрства з іншымі дзяржавамі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Беларусы і паўднёваафрыканцы падзяляюць падыходы да будаўніцтва ўласнай мадэлі дзяржаўнага развіцця, аднолькава разумеюць важнасць мірнага суіснавання, павагі і падтрымкі на міжнароднай арэне".
У віншаванні гаворыцца, што падабенства палітычных ідэалаў у спалучэнні з узаемадапаўняльнасцю эканомік абумовілі перспектывы двухбаковага гандлю, прамысловага, сельскагаспадарчага і навуковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
"Мінск таксама разлічвае на павышэнне дынамікі ўзаемадзеяння з Прэторыяй на міжнародных пляцоўках, ва ўніверсальных і рэгіянальных аб'яднаннях, такіх як ААН, БРІКС, Новы банк развіцця. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час мы атрымаем больш істотныя вынікі ў розных сферах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Прэзідэнту ПАР здароўя, даўгалецця і далейшых поспехаў у справах дзяржкіравання, а дружалюбнаму народу краіны - міру і дабрабыту.















