3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" аднавіла рэгулярныя авіязносіны з Уфой
Аўтар:Святлана Лук'янюк
Дэлегацыя Башкартастана літаральна некалькі гадзін таму прыляцела ў Мінск на Форум рэгіёнаў прамым рэйсам. 24 чэрвеня нацыянальная авіякампанія "Белавія" аднавіла рэгулярныя авіязносіны з Уфой. Раніцай борт вылецеў у сталіцу Башкартастана, а пад вечар вярнуўся. Попыт на білеты высокі. У гэтым пераканалася і здымачная група "Першага інфармацыйнага" (гл. відэа).















