3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
Унікальная выстава "Тым, хто не вярнуўся з палёту" адкрылася ў Мінску
Аўтар:Рэдакцыя news.by
"Тым, хто не вярнуўся з палёту". Унікальная выстава адкрылася ў Доме ўрада. Яна прысвечана подзвігу савецкіх лётчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Экспанаты па крупіцах збіралі пошукавікі Беларусі і Расіі. Гэта фрагменты і абсталяванне баявых самалётаў, а таксама арыгінальныя прадметы з месца подзвігу экіпажа Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы. Напярэдадні ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з роднымі лётчыка і членаў яго экіпажа.
Выстава - гэта вынік 10-гадовай працы пошукавых экспедыцый. Знойдзена і ўстаноўлена 107 месцаў падзення самалётаў. Выстава будзе працаваць да 26 чэрвеня - да 85-й гадавіны подзвігу экіпажа Гастэлы.















